Як на горцы ля ракі
Ды Сонца й грала.
Папялішчы дагаралі,
Усё сціхала.
А Свяціла падымала
Свае крылы
Ды лілося
Золатам імкліва.
Разлівала свае воды,
Свае скарбы
Над Сусветам новым часам,
Новым летам.
А дзяўчынка руса-мала
Усё сядзела,
Песню пела
Ды й вяночкі даплятала.
Як у ваду кідала кветкі –
Сваё шчасце,
Да Купалы падымала
Ручкі белы.
Абдымала Сонца
Сваім сэрцам,
А й вяночкі ўсё плылі
Насустрач лёсу...